Skip to main content

Гродзенскі тэалагічны каледж імя св. Казіміра аб’яўляе набор студэнтаў на 2020/2021 навучальны год

book 731199 640Адной з галоўных мэт навучальнай установы з’яўляецца ўмацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучанне ў каледжы працягваецца 3 гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ую і 4-ую суботу і нядзелю месяца.

Пасля заканчэння каледжа выпускнікі могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ і атрымаць ступень магістра або доктара.

Дакументы, неабходныя для паступлення:

  • заява (напісаная ўласнаручна);
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
  • копiі пасведчанняў аб сакрамантах хросту і канфірмацыі;
  • копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі
    або iншыя дакументы аб адукацыi;
  • копiя пашпарта (с. 31–33);
  • 3 фотаздымкi (3х4);
  • медыцынская даведка;
  • анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).

Перад падачай дакументаў абавязковы папярэдні запіс, які абываецца па тэлефонах (8 029) 887-71-05, (8 0152) 75-33-08 або праз e-mail: kaledz.tealagiczny@gmail.com. Дакументы прымаюцца асабіста з 1 чэрвеня да 21 жніўня кожны аўторак з 10.00 да 12.00 у біскупскай курыі (г. Гродна, вул. К. Маркса, 4).

Уступныя іспыты:

экзамен з катэхізіса і агульных ведаў пра Каталіцкі Касцёл;
кваліфікацыйная размова.

Уступны экзамен адбудзецца 25 жніўня ў 11.00.

Адміністрацыя гродзенскага Тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра