30 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне тром дыяканам, выпускнікам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Пасвячэнне атрымаюць дыяканы Яўген Амасёнак, Андрэй Струкель i Томаш Мікалайчык.
Урачыстасць адбудзецца ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Пачатак святой Імшы ў 12.00.
Дыякан Яўген Амасёнак нарадзіўся 8 сакавікa 1987 г., паходзіць з парафіі св. Андрэя, апостала, у Слоніме.
Дыякан Aндрэй Струкель нарадзіўся 19 лістападa 1993 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.
Дыякан Томаш Мікалайчык нарадзіўся 1 красавікa 1996 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.
Заахвочваем усіх да асаблівай малітвы за тых, хто прыме пасвячэнне, каб яны маглі як мага лепш падрыхтавацца да гэтай падзеі, а ў будучыні былі добрымі Божымі святарамі.