Skip to main content

У Ваўкавыску памоляцца за кс. каноніка Алега Дуля ў 30-ы дзень пасля яго смерці

candles 2711490 6402 мая ў парафіяльным касцёле св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі кс. каноніка Алега Дуля ў 30-ы дзень пасля яго смерці.

Пачатак святой Імшы ў 12.00.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе святары, сёстры законныя і свецкія вернікі, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa.

ks dul 51

Ксёндз канонік Алег Дуль нарадзіўся ў 1973 г. у в. Падгалішкі, якая належыць да парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці (Радунскі дэканат).

У 1997 г. скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, 16 кастрычніка 1999 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.

З 1999 па 2000 гг. служыў вікарыем у сваёй роднай парафіі ў Забалаці, адначасова абслугоўваў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Начы, Божай Міласэрнасці ў Доцішках і св. Юрыя ў Асаве.

З 2000 г. распачаў служэнне ў якасці пробашча ў парафіі ў Начы.

З 2007 года быў пробашчам парафіі св. Станіслава Косткі і дэканам Ваўкавыскага дэканату.

Памёр 3 красавіка 2020 г. у Ваўкавыску, на наступны дзень пасля смерці свайго бацькі.