12 красавіка, у свята Вялікадня, тэлеканал "Гродна Плюс" разам з Гродзенскай дыяцэзіяй арганізуюць для вернікаў прамы эфір святочнай Імшы а 7 гадзіне раніцы, якая будзе цэлебравацца ў касцёле імя св. Францішка Ксаверыя.
Прыняць удзел у супольнай малітве (ўбачыць трансляцыю) можна ў эфіры тэлеканала "Гродна Плюс" і на You Tube-канале тэлеканала (прамы эфір распачнецца за 5 хвілін да службы).
Урачыстую св. Імшу ўзначаліць Генеральный вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.