З 19 па 21 сакавіка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адбудуцца велікапосныя рэкалекцыі для моладзі горада.
Рэкалекцыі правядзе кс. Віталій Дабраловіч, дырэктар Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Арганізатар рэкалекцый – Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN”.
Праграма:
I дзень – 19 сакавіка
19.15 – святая Імша
II дзень – 20 сакавіка
19.15 – святая Імша
20.00 – Крыжовы шлях
21.00 – эўхарыстычная адарацыя
III дзень – 21 сакавікa
19.15 – святая Імша
Да ўдзелу заахвочвае ўсіх душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі кс. канонік Антоні Грэмза.
JM