Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі запрашае разам прайсці Крыжовы шлях Езуса ў інтэнцыі ўсіх залежных ад алкаголю, наркотыкаў, інтэрнэту і іншых рэчаў.
Набажэнства Крыжовага шляху адбудзецца ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне 13 сакавіка ў 18.00.
Арганізатары спадзяюцца, што разважанні Крыжовага шляху дапамогуць усім удзельнікам глыбей падрыхтавацца да ўрачыстасці Уваскрасення Пана.
JM