Skip to main content

У Старых Васілішках памоляцца за кс. Паўла Барысевіча ў 30-ы дзень пасля яго смерці

candles 3666907 64018 сакавіка ў парафіяльным касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі кс. Паўла Барысевіча ў 30-ы дзень пасля яго смерці.

Пачатак святой Імшы ў 12.00.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе святары, сёстры законныя і свецкія вернікі, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa.

borysiewicz

Ксёндз Павел Барысевіч нарадзіўся 10 красавіка 1984 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча 16 лістапада 2010 года ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Пасля пасвячэння служыў вікарыем у парафіi св. Юзафа ў Гродне, парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні, парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, адміністратарам парафіі Божага Цела ў Дварцы. З 2015 года і да моманту смерці з’яўляўся адміністратарам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні. Ужо на працягу доўгага часу меў праблемы са здароўем.