Skip to main content

Жадаючыя запрашаюцца ў пілігрымку ў Рым з нагоды 100-годдзя нараджэння св. Яна Паўла ІІ

st peters basilica 3676163 640У сувязі з 100-й гадавінай нараджэння св. Яна Паўла ІІ, якая прыпадае ў гэтым годзе, у межах пастырскага года, які Касцёл у нашай краіне адзначае пад дэвізам “Адчыніце дзверы Хрысту”, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прыняла рашэнне арганізаваць агульнанацыянальную пілігрымку ў Рым і іншыя месцы, звязаныя з жыццём і служэннем Караля Вайтылы.

Пілігрымка будзе выразам удзячнасці Богу за незабыўны пантыфікат Вялікага Папы і нагодай да асаблівай малітвы ў інтэнцыі нашага мясцовага Касцёла.

Аўтобусная пілігрымка адбудзецца з 13 па 22 мая, яе цэнтральным момантам ббудзе пантыфікальная Імша на плошчы св. Пятра ў Ватыкане і малітва “Анёл Панскі” пад кіраўніцтвам Папы Францішка. Плануецца таксама Імша для пілігрымаў з Беларусі у адным з касцёлаў Рыма, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Праграма пілігрымкі:

 

1 дзень – 13 мая
- выезд з Гродна ў 12.00
- прыбыццё ў Чэнстахову, малітва і святая Імша
- праезд праз Чэхію ў Вену

 

2 дзень – 14 мая
- экскурсія па Вене, прагулка па цэнтры горада, катэдра св. Стэфана, Ватыўкірхе (“ватыўны касцёл”), Ратуша, сады ля палаца Шонбрун
- святая Імша
- прыбыццё на абед-вячэру і начлег у Італію

 

3 дзень – 15 мая
- сняданак
- прыбыццё ў Падую
- экскурсія па горадзе святога Антонія, святая Імша
- прыбыццё ў Асізі, наваколле Асізі
- абед-вячэра, начлег

4 дзень – 16 мая
- сняданак
- Асізі, экскурсія па горадзе святога Францішка, святая Імша
- прыбыццё ў Рым
- прыбыццё ў Кашыю, горад святой Рыты. Малітва і экскурсія
- прыбыццё ў наваколле Рыма
- абед-вячэра, начлег

5 дзень – 17 мая
- сняданак
- 10.00 – сустрэча ў Ватыкане з Папам Францішкам
- 12.00 – малітва “Анёл Панскі”
- 13.00 – святая Імша за Беларусь з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам
- наведванне базылікі св. Пятра
- абед-вячэра, начлег

6 дзень – 18 мая (100-годдзе нараджэння св. Яна Паўла ІІ)
- сняданак
- экскурсія па Рыму – палац святога Анёла, палац Венецыі (звонку), Іспанская лесвіца, фантан Трэві
- вяртанне на начлег у ваколіцы Рыма

7 дзень – 19 мая
- сняданак
- праезд праз Італію, Аўстрыю, Чэхію
- абед-вячэра
- начлег у Польшчы

8 дзень – 20 мая
- сняданак
- прыбыццё ў Вадавіцэ, месца нараджэння Яна Паўла ІІ, экскурсія
- экскурсія па Кракаву з экскурсаводам
- Вавельская катэдра, магілы прэзідэнцкай пары, звон Зыгмунда, двор Каралеўскага палаца
- абед, прыбыццё ў Гродна

Кошт: 395 еўра.

У кошт уключаны: 4 праезды на метро ў Рыме, паслуга кіроўцы, 6 начлегаў, 6 абедаў-вячэр, 6 сняданкаў, 1 абед і арэнда турыстычнага аўтобуса.

Магчымасць атрымання шэнгенскай візы.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 15 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 29 31 36 564 – кс. канонік Алег Дуль, дыяцэзіяльны каардынатар пілігрымкі на 100-годдзе нараджэння св. Яна Паўла ІІ