Skip to main content

Рэкалекцыі для мужчын адбудуцца ў Шчучыне

jesus 4779545 640З 21 па 23 лютага пры касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне пройдуць рэкалекцыі для мужчын-католікаў перад пачаткам Вялікага посту.

Тэма духоўных практыкаванняў, якія правядзе aйцец марыянін Аляксандр Жарнасек з Оршы (Віцебская дыяцэзія), – “Пазнаючы самога сябе”.

Рэкалекцыяніст прапануе ўдзельнікам паразважаць над пытаннямі: кім з’яўляецца чалавек? і хто такі мужчына? як яму зразумець самога сябе? як разабрацца ў сваёй мужчынскай прыродзе?

Праграма рэкалекцый:

21 лютага

19.30 – размяшчэнне
19.45 – вячэра
20.15 – арганізацыйная сустрэча і знаёмства
20.30 – уступная канферэнцыя
21.30 – прагляд фільма

22 лютага

8.00 – ранішняя малітва і кароткая медытацыя над Божым словам
8.30 – сняданак
9.30 – канферэнцыя №2
10.30 – кава-паўза
11.00 – экскурсія ў касцёле св. Тэрэзы Авільскай
12.00 – святая Імша з гаміліяй
13.00 – абед
14.00 – час на адпачынак і асабістую малітву
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.30 – канферэнцыя №3
16.30 – Ружанец
17.00 – канферэнцыя №4
18.00 – вячэра
19.00 – адарацыя (магчымасць прыступіць да споведзі)
20.00 – сумесная гутарка
22.00 – прагляд фільма

23 лютага

8.00 – ранішняя малітва і кароткая медытацыя над Божым словам
8.30 – сняданак
9.00 – канферэнцыя №5
10.00 – святая Імша з гаміліяй
11.00 – кава-паўза
11.30 – канферэнцыя №6
13.00 – абед
14.00 – малітва і заканчэнне рэкалекцый

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

+375 33 624 42 85 – Павел
+375 33 621 66 56 – Віталій
+375 44 733 71 67 (Viber)

Адрас: Шчучын, вул. Савецкая, 1.

Ахвяраванне за ўдзел, уключаючы начлег і харчаванне – 50 руб.

З сабой па магчымасці мець: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.

Калі хтосьці не зможа ўдзельнічаць у рэкалекцыях тры дні, можна ўдзельнічаць у асобных пунктах праграмы ў зручны для яго час.

Паводле msj.by