Сёлетнія Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі адбудуцца ў Лідзе. Моладзь прыме парафія Святой Сям’і.
Сустрэча запланавана на 25-27 красавіка.
Дыяцэзіяльныя дні моладзі запрашаюцца вучні школ, навучэнцы прафесійных i студэнты вышэйшых навучальных устаноў, працуючая моладзь.
Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі бяруць свой пачатак у 1993 годзе, калі біскуп Аляксандр Кашкевіч па прыкладу Святога Айца Яна Паўла ІІ вырашыў прысвяціць асаблівую ўвагу выхаванню маладых вернікаў.
Першы з’езд моладзі прайшоў у маі 1993 г., і з таго часу штогод каталіцкая моладзь з усёй дыяцэзіі збіраецца на сумесную сустрэчу і малітву.