Skip to main content

Дзень малітвы для дзяўчат і жанчын пройдзе ў Гудагаі

people 2597796 640Сёстры змёртвыхпаўстанкі запрашаюць дзяўчат ад 18 гадоў і жанчын на дзень малітвы, які пройдзе 14–15 сакавіка ў Гудагаі (Астравецкі дэканат).

Сустрэча будзе прысвечана тэме: „Жаночае сэрца – дом і святыня”.

„Калі маеш жаданне крыху спыніцца і адарвацца ад штодзённых абавязкаў; калі маеш жаданне паглядзець на сваё жаночае сэрца і спазнаць, што ў ім адначасова можа быць і дом, і святыня; калі сумуеш па тым, каб ужо нічога не казаць, і прагнеш дазволіць Пану дзейнічаць; калі маеш жаданне сустрэцца з Хрыстом пад плашчом Марыі – сёстры змёртвыхпаўстанкі запрашаюць менавіта цябе на дзень малітвы", – з такімі словамі звяртаюцца арганізатаркі.

Тэлефоны для запісу:

+375 33 903 61 71 — с. Марыя Пія CR
+375 29 109 84 29 — Інэса

Запіс працягваецца да 7 сакавіка.