Агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця з удзелам прадстаўнікоў усіх манаскіх і законніцкіх супольнасцяў, якія нясуць служэнне ў нашай краіне, сёлета пройдзе 10 лютага ў Гродне.
Каардынацыйная група вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі запрашае прадстаўнікоў усіх манаскіх і законніцкіх супольнасцяў узяць удзел у гэтай агульнабеларускай сустрэчы кансэкраваных асобаў.
Праграма
10.30 – кансэкраванае жыццё ў Беларусі: прэзентацыя супольнасцяў (гродзенская катэдрaльная базыліка святога Францішка Ксавэрыя, Савецкая пл., 4)
11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту; магчымасць споведзі
12.00 – святая Імша з аднаўленнем манаскіх абяцанняў
13.15 – абед (Вышэйшая духоўная семінарыя, вул. Парыжскай Камуны, 1)
14.00 – семінар на тэму: Quo vadis, persona consecrata? (Вышэйшая духоўная семінарыя)
15.30 – падвядзенне вынікаў
16.00 – заканчэнне.
На малітву запрашаюцца ўсе айцы і сёстры законныя розных манаскіх ордэнаў і кангрэгацый, а таксама свецкіх інстытутаў, якія нясуць служэнне ў нашай краіне.