Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат у Гудагай (Астравецкі дэканат) на дні малітвы.
Сустрэча адбудзецца з 24 па 26 студзеня і будзе прысвечана тэме: “Бог ніколі не змушае, але гаворыць: “Калі хочаш...””.
У праграме прадугледжаны канферэнцыя, сакрамэнт пакаяння, цішыня, святая Імша, малітва, разважанне над Божым словам i г.д.
З сабой мець Біблію і нататнік.
Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефоне:
+ 375 29 525 53 30 с. Магдаліна Кулай