19 студзеня ў гродзенскім катэдральным касцёле Св. Францішка Ксаверыя адбудзецца набажэнства і малітва аб адзінстве хрысціян. Да ўдзелу запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы і ўсе вернікі горада.
Пачатак у 18.00.
Тэма сёлетняга Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў – „ Будзьма ласкавыя” (пар. Дз 28, 2). Адпаведныя матэрыялы на Тыдзень малітваў былі падрыхтаваныя хрысціянскімі Цэрквамі на Мальце і Гоцо.
Матэрыялы на Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў ТУТ.