Skip to main content

Фэстываль "Дастукацца да нябёсаў" у чарговы раз пройдзе ў Баранавічах

ddn anons 1Ужо каторы год, нягледзячы на холад i стужу, сотні людзей рознага ўзросту збіраюцца пад адным дахам, каб праславіць Бога. Надыходзячы год таксама не стане выключэннем i 8 лютага, а 18 гадзіне, у ДКТ "Тэкстыльшчыкаў" (вул. Кірава, 62), у дзявяты раз пройдзе музычны фэст "Дастукацца да нябёсаў" (#DDN20).

Арганізатары фестывалю запрашаюць усіх, хто адчувае сябе маладым i хоча славіць Госпада сваім спевам i танцам, з'яднацца ў адзіным духу праслаўлення. Гэта добрая магчымасць правесці час з Богам, засведчыць сябрам i знаёмым, якая ёсць наша вера - жывая i iстотная!

Каб сачыць за навінамі пра #DDN20 ці больш падрабязна даведацца пра фестываль, далучайцеся да старонкі ў Instagram @ddn.fest.

ddn anons 2

Калі маеце яскравыя ўспаміны або жаданне распавесці, як моцна чакаеце #DDN20, дзяліцеся на вашай старонцы ў Instagram постам, пазначаным хэштэгам #ждуддн i адзначайце старонку @ddn.fest. 

Таксама ёсць магчымасць заказаць цішотку з унікальным дызайнам. Падрыхтована некалькі варыяцый надпісаў. Каб выбраць свой варыянт і замовіць футболку трэба перайсці па спасылцы.

Звяртаем вашую ўвагу, што распаўсюджванне ўсялякай інфармацыі і выкарыстанне фота/відэаматэрыялаў без спасылкі на аўтара забаронена. Сродкам масмедыя неабходна атрымаць акрэдытацыю ад арганізатараў.

Будзе агранізавана відэатрансляцыя.

Калі хочаце скласці ахвяру, дапамагчы матэрыяльна і тым самым далучыцца да арганізацыі фестывалю, калі ласка, звяжыцеся з арганізатарам - кс. Паўлам Рудзьманам (+37529 7090093).

Тэкст: Павел Слізевіч

Фота: Данііл Ліцкевіч