Традыцыйнае мерапрыемства пад назвай “Gloria in excelsis Deo” пройдзе 19 студзеня ў гарадскім Доме культуры ў Іўі.
Пачатак у 14.00.
У конкурснай праграме выступяць дзеці і моладзь: салісты, дуэты, трыо, квартэты, ансамблі і хоры з розных парафій Іўеўскага дэканату.
На святочны канцэрт арганізатары – парафія Святых Пятра і Паўла ў Іўі – запрашаюць усіх жадаючых.
Перад адкрыццём фестывалю ў 11.00 у касцёле свв. апосталаў Пятра і Паўла адбудзецца святая Імша.