7 студзеня ў парафіяльным касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (дэканат Гродна-Усход) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі с. Юзэфы Памаранскай з Кангрэгацыі Дачок Найсвяцейшага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі (сарцанкі) ў 30-ы дзень пасля яe смерці.
Пачатак святой Імшы ў 12.00.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе святары, сёстры законныя і свецкія вернікі, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылай.
Сястра Юзэфа Памаранская нарадзілася 20 кастрычніка 1928 г. на Украіне. Памерла 7 снежня, у вігілію патранальнай урачыстасці сваёй законнай супольнасці і гадавіну яе заснавання. Пахаванне адбылося 10 снежня. Цела памерлай сястры былo пахавана на могілках у Парэччы.
У памяці духавенства і вернікаў, якія яе ведалі, яна застанецца як сарцанка, якая любіла Бога, бліжняга і малітву.
JM