З 3 па 5 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі па распазнанні паклікання для юнакоў.
Дэвізам рэкалекцый стануць словы: “Хлопча, кажу табе, устань!” (Лк 7, 14).
Юнакоў ад 14 гадоў, а асабліва міністрантаў, запрашаюць перажыць хвіліны цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам.
Удзельнікі змогуць адчуць атмасферу семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.
У праграме прадугледжаны сустрэчы са святарамі і семінарыстамі, малітва, разважанне над Святым Пісаннем і іншыя мерапрыемствы.
Запіс па тэлефонах:
+375 15 262 22 22
+375 33 689 10 39.