Skip to main content

Аплаткавыя сустрэчы духавенства Гродзенскай дыяцэзіі адбудуцца ў Лідзе і Гродне

aplatakАплаткавыя сустрэчы святароў i сясцёр законных, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, пройдуць у Лідзе і Гродне.

18 снежня аплаткавая сустрэча адбудзецца ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. 20 снежня аплаткавая сустрэча адбудзецца ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Праграма:

11.00 – Літургія гадзін. Аскетычная канферэнцыя
11.45 – эўхарыстычная адарацыя. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання
12.30 – дзяленне аплаткай. Супольны пасілак

Да ўдзелу ў аплаткавай сустрэчы (на выбар) запрашае святароў i сясцёр законных біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, каб перад святамі Божага Нараджэння скласці адзін аднаму віншаванні.

JM