26 снежня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў пешай пілігрымкі з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі i валанцёраў Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці.
Праграма:
19.00 — святая Імша ў інтэнцыі ўсіх ўдзельнікаў пілігрымкі, валанцёраў і ахвярадаўцаў
20.00 — дзяленне аплаткай, салодкі пачастунак у дольным касцёле
Таксама ў праграме будуць калядныя песні і віншаванні са святамі Божага Нараджэння.
Адрас: пар. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Гродна (Паўднёвы), вул. Цэнтральная, 26.
Падрабязная інфармацыя:
+375 29 784 05 72 кс. Юрый Марціновіч
JM