30 лістапада ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) пройдуць духоўныя практыкаванні на тэму „Дзесяць запаведзяў у жыцці мужчыны”, якія правядзе a. Андрэй Ядкоўскі CSsR.
Праграма рэкалекцый
10.00 – малітва і ўступная канферэнцыя
10.40 – кава-паўза
11.20 – канферэнцыя № 2
12.00 – абмеркаванне, адказы на пытанні
13.30 – абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.15 – канферэнцыя № 3
16.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь
17.00 – святая Імша з настаўленнем
Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 (33) 624 42 85 — Павел
+375 (33) 621 66 56 — Віталій
+375 (44) 733 71 67 — Viber
Кошт удзелу і харчавання — 10 рублёў.
Ёсць магчымасць узяць удзел як ва ўсіх рэкалекцыях на працягу дня, так і ў выбраных пунктах праграмы.
Паводле msj.by