Skip to main content

Арцыбіскуп Кандрусевіч у гродзенскай катэдры падзякуе за 30 гадоў біскупскага служэння

bernardyny kand 8У нядзелю 10 лістапада Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адзначыць 30-годдзе біскупскага служэння.

А 12-й гадзіне кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы i падзякуе Богу за тры дзесяцігоддзі пастырскага служэння.

Запрашаем да супольнай малітвы ў інтэнцыі першага пасля савецкіх часоў пераследу веры каталіцкага іерарха ў Беларусі.

JM