Skip to main content

Аднаго новага прэзбітэра і 5 дыяканаў атрымае Гродзенская дыяцэзія

basilica minor 216 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне аднаму дыякану і дыяканскае пасвячэнне 5 семінарыстам.

Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымае дыякан Віталій Валюк. Дыяканскае пасвячэнне атрымаюць Яўген Амасёнак, Андрэй Струкель, Павел Шэмет, Томаш Мікалайчык, Дзмітрый Малец.

Урачыстасць адбудзецца ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Пачатак святой Імшы ў 12.00.

 

Дыякан Віталій Валюк нарадзіўся 26 чэрвеня 1991 г., паходзіць з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы (Ваўкавыскі дэканат).

 kleryki 6

 

Яўген Амасёнак нарадзіўся 8 сакавікa 1987 г., паходзіць з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме (Слонімскі дэканат).

kleryki 1

 

Aндрэй Струкель нарадзіўся 19 лістападa 1993 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Лідскі дэканат).

kleryki 4

 

Павел Шэмет нарадзіўся 12 ліпеня 1997 г., паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Капцёўцы (дэканат Гродна-Захад).

kleryki 5

 

Томаш Мікалайчык нарадзіўся 1 красавікa 1996 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Лідскі дэканат).

kleryki 3

 

Дзмітрый Малец нарадзіўся 18 чэрвеня 1996 г., паходзіць з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат).

kleryki 2

 

Заахвочваем усіх да асаблівай малітвы за тых, хто прыме пасвячэнне, каб яны маглі як мага лепш падрыхтавацца да гэтай падзеі, а ў будучыні былі добрымі Божымі святарамі.

Kс. Юрый Марціновіч