Skip to main content

Сямейныя рэкалекцыі "Сужэнскія сустрэчы" адбудуцца ў Росі

sunset 3289469 640Духоўныя практыкаванні пройдуць з 22 па 24 лістапада ў рэкалекцыйным доме "Голас Айца" (вул. Чырвонаармейская, 12). Начлег і пасілак забяспечваюць арганізатары. Неабходныя ўмовы: прысутнасць на сустрэчах абодвух сужэнцаў (без дзяцей), удзел ва ўсёй праграме.

Нашы сужэнствы нарадзіліся, каб быць шчаслівымі. Але кожны год, кожны месяц і кожны дзень свайго сямейнага жыцця мы сутыкаемся са шматлікімі спакусамі, выпрабаваннямі адносін, непаразуменнямі, губляем цеплыню і цікавасць адзін да аднаго, часам не маем сіл прабачыць. Як мы выходзім з гэтых сітуацый? Ці даем рады? Ці маем інструмент будавання сталых адносін? Ці маем адвагу адкрыцца на цяжкія пытанні?

Падчас рэкалекцый сем’і ў крызісе атрымаюць не толькі надзею, але і рэальны інструмент на далейшае будаванне адносін, маладыя сем’і змогуць пачаць будаваць моцны падмурак сваёй сувязі, а ўсе астатнія – сапраўды паглыбяць каханне і ўзаемапаразуменне.

На рэкалекцыі могуць прыехаць сужэнцы ў розным узросце, з розным досведам сямейнага жыцця, з розным узроўнем ведаў, ступенню пабожнасці і розным веравызнаннем, пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе, а таксама сужэнствы ў паўторным шлюбе.

Папярэдні запіс абавязковы: +375 29 652 11 44.