Skip to main content

Дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” адзначыць сваё 20-годдзе

hor cd 722 лістапада, ва ўспамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбудзецца святочны канцэрт дыяцэзіяльнага хору “Cantate Domino”.

У гэты дзень харысты, для якіх музычная дзейнасць складае вельмі важную частку жыцця, падзякуюць Богу за 20 гадоў існавання калектыву і магчымасць несці людзям святло любові Хрыста.

У 19 гадзін адбудзецца святая Імша, пасля – святочны канцэрт пад кіраўніцтвам Генрыха Давідовіча, нязменнага кіраўніка і дырыжора хору.

Хор “Cantate Domino” быў заснаваны ў 1999 годзе ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец). Хор выконвае спевы на трох мовах: польскай, лацінскай і беларускай. Рэпертуар калектыву складаецца са спеваў на ўсе літургічныя перыяды, сярод якіх творы знакамітых кампазітараў класічнай музыкі.

JM