Skip to main content

Mісійны Ружанец моладзі пройдзе ў Гродне

70312982 298e72353e cЗ нагоды Надзвычайнага месяца місій, які быў абвешчаны Святым Айцом Францішкам, у Гродне адбудзецца Місійны Ружанец моладзі.

Да ўдзелу ў гэтай малітве запрашаюцца ўсе, асабліва маладыя людзі, студэнты гродзенскіх навучальных устаноў i працуючая моладзь, каб разам задумацца над словамі “Ахрышчаныя і пасланыя: Касцёл Хрыста з місіяй у свеце”, якія былі абраны дэвізам гэтага месяца.

Малітва пройдзе 26 кастрычніка ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі).

Праграма:

19.00 – святая Імша.
20.00 – Ружанец у інтэнцыі місій і за місіянераў

JM