У вас падрастаюць дзеці? Можа, дзяўчаты? Хочаце дапамагчы ім развіць свае таленты або проста навучыць радавацца жыццю? Запрашаем пазнаёміцца з дзейнасцю “Божых каровак”!
“Божыя кароўкі” – гэта група пры парафіі дзяўчат ва ўзросце 8-11 гадоў. Удзельніцы руху ў натуральных умовах раскрываюць свой прыродны і жыццёвы патэнцыял, пазнаюць хрысціянскія традыцыі, вучацца давяраць Богу і іншаму чалавеку, клапаціцца пра бліжняга. Гэта выхоўвае такія высакародныя рысы, як адчувальнасць, велікадушнасць, сумленнасць, ініцыятыўнасць, высокая маральнасць і здаровая самаацэнка. Практыкуецца асабісты падыход да кожнай дзяўчынкі.
Педагогіка руху заснавана на метадзе каталіцкага скаўтынгу. Гэта можа быць цікава ўсім, хто працуе з моладдзю пры касцёле.
У хуткім часе плануецца авантура накшталт “адзін дзень з жыцця Божай кароўкі”. Дарослым прапанавана акунуцца ў атмасферу дзіцячай прыгоды, правесці час на ўлонні прыроды з малітвай, забавай, гульнёй.
З гэтай нагоды для зацікаўленых асоб 5 кастрычніка арганізуецца выезд у Парэчча. Збор у 9.00 каля гродзенскага касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля (м-н Дзевятоўка). Прыходзьце! Будзе займальна і весела.
Усе падрабязнасці па тэлефоне: (8 029) 284-36-25 – Ліля.