21 верасня ў Слоніме адбудзецца XV Юбілейны турнір па міні-футболе «Памяці св. Яна Паўла II».
У турніры прымуць удзел 16 каманд з розных дыяцэзій Беларусі, якія метадам жараб’ёўкі будуць падзелены на 4 групы. Жараб’ёўка адбудзецца 19 верасня ў Гродне.
Генеральным спонсарам турніру з'яўляецца ТАА «Виботорг» у асобе Баляслава Івашкі.
Прaграма турнiру:
8.00-8.50 – прыезд каманд (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі, Слонім, вул. Першамайская, 11)
9.00 – святая Iмша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі)
10.00 – хроніка турніру (відэаагляд)
10.30 – футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён «Газпром трансгаз Беларусь»)
13.30-14.00 – абед (стадыён «Газпром трансгаз Беларусь»)
14.30-18.00 – футбол (фінальныя гульні, ад 1 да 16 месца)
18.10 – уручэнне ўзнагарод
18.40 – вячэра (стадыён «Газпром трансгаз Беларусь»)
19.00 – заканчэнне турніру
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у арганізатара кс. Артура Малафея:
+375 29 31 95 465 (Velcom), +375 33 62 43 522 (MТС).
JM