Skip to main content

Дабрачынны канцэрт адбудзецца ў навагрудскай парафіі

architecture 4422804 64028 верасня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца дабрачынны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў.

Прагучаць традыцыйныя рэлігійныя і класічныя сусветныя творы Вівальдзі, Гайдна, Данаўдзі, Моргана, Брукнэра, Каваллі, Франка і іншых у выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў І. Данько (арганіст касцёла ў Радашковічах), К. Мядзведзевай (выкладчык музычнай акадэміі ў Мінску, канцэртмайстар), А. Міхневіча (арганіста касцёла св. Міхала Арханёла ў Навагрудку), Д. Апецянка (Саліст сімфанічнага аркестра пры маладзечанскім музычным каледжы) і В. Васюкевіча (саліста Узброеных сілаў РБ).

Адрас: г. Навагрудак, касцёл св. Міхала Арханёла, вул. Міцкевіча, 1.

Пачатак у 18.00.

Па ўсіх звязаных з канцэртам пытаннях звяртацца па тэл.:

+375 29 784 50 39, +375 29 163 51 80, +375 29 148 46 79