З нагоды парафіяльнагаадпусту, які адбудзецца 29 верасня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку, пройдзе аўтарскі вечар духоўнай музыкі кс. Тадэвуша Крыштопіка. Кс. Тадэвуш на працягу ўжо многіх гадоў стварае вельмі глыбокія творы, піша музыку, вершы і сам з’яўляецца іх выканаўцам.
Дзякуючы яго працавітасці і энтузіязму было выдадзена некалькі дыскаў з песнямі. Кс. Тадэвуш аднойчы ў актавай зале музычнай школы Навагрудка ўжо праводзіў свой творчы вечар.
Апрача сваіх песень кс. Тадэвуш правядзе прэзентацыю новавыдадзенай кнігі пад назвай “Распазнаць дух антыхрыста”, дзе закранаюцца пытанні: хто такі антыхрыст на аснове біблійных тэкстаў і разважанняў айцоў Касцёла і святых, як дзейнічае дух антыхрыста сёння, абагаўленне чалавека, або гуманізм вышэй за Бога, што такое дыктатура рэлятывізму (паводле Папы Бэнэдыкта XVI) і талерантнасць да граху ў імя свабоды, роўнасці і братэрства.
Удзельнікі творчага аўтарскага вечару змогуць задаць свае пытанні кс. Тадэвушу і набыць кнігу, якая выдадзена ў папяровым і аўдыёварыянце. Уваход на аўтарскі вечар свабодны.
Мерапрыемства адбудзецца 29 верасня пры парафіяльным касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку па адрасе вул. Міцкевіча, 1.
Пачатак у 18.00.
JM