Skip to main content

Парафія ва Уселюбе запрашае на рэкалекцыі

box 1373480 640З 20 па 22 верасня парафія Св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) запрашае на ўікендавыя рэкалекцыі да Маці Божай новага жыцця.

Назва рэкалекцый – “Сродак для параненага сэрца”.

Арганізатары запрашаюць правесці час у сямейнай атмасферы, у цішыні, малітве, разважанні над Божым словам, паслухаць канференцыi, паразмаўляць са святаром і выпіць кубак добрай кавы.

Пачатак: пятніца, 20.00. Заканчэнне: нядзеля, 13.00.

Рэгістрацыя на ўдзел па тэлефоне:
+375 29 28 00 545

Узрост удзельнікаў: ад 18 да 70 гадоў.

Праводзіць: кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі.

JM