Skip to main content

Дыяцэзіяльная сустрэча настаўнікаў адбудзецца ў Тракелях

teacher6 кастрычніка, у дзень, калі ў Беларусі святкуецца Дзень настаўніка, у санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца ІХ дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў.

Да ўдзелу запрашае ўсіх зацікаўленых біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. «Няхай удзел у дыяцэзіяльнай сустрэчы дапаможа ў духоўным узрастанні ў школе Пана Езуса, найлепшага Настаўніка, і дадасць вам духоўных сіл у штодзённым служэнні дзецям і моладзі», – адзначае іерарх у спецыяльным паведамленні з гэтай нагоды.

Заяўку на ўдзел можна накіраваць праз сваіх святароў адказнаму за сустрэчу кс. каноніку Антонію Грэмзу да 3 кастрычніка (тэл. +375 29 286 31 78; +375 29 632 43 73).

Праграма сустрэчы:

11.00 – прывітанне і агульная малітва
11.15 – канферэнцыя „Супольнасць Касцёла – месца сустрэчы з Езусам і іншым чалавекам”
– перапынак на каву
12.00 – выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
13.00 – святая Імша
14.00 – абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
– праца ў групах: настаўнік у супольнасці Касцёла, парафіі, школы і сям'і
– перапынак на каву
16.30 – падвядзенне вынікаў працы ў групах і завяршэнне супольнай малітвай

JM