Skip to main content

Каталіцкая кансультацыя распачынае дзейнасць у Гродне

baby 4260024 640У Гродне распачынае дзейнасць каталіцкая кансультацыя для сужэнцаў і сем’яў. Тут можна атрымаць прафесійную дапамогу, адпаведную кансультацыю і прайсці патрэбную тэрапію.

У працах кансультацыі задзейнічаны: святар-псіхолаг, сямейны псіхолаг, нарколаг, кансультант натуральнага планавання сям’і, педагог і юрыст.

Кансультацыя знаходзіцца па адрасе: вул. К. Маркса, 27, Інфармацыйна-турыстычны цэнтр Гродзенскай дыяцэзіі, побач з пабрыгіцкім касцёлам (уваход з боку галоўнага паштамта).

Кожны апошні чацвер месяца у 20.00 будзе праходзіць катэхеза для сужэнцаў.

Тэлефон для запісу ў сямейную кансультацыю:

+375 29 230 50 80

JM