Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня адбываецца пешая пілігрымка дзяцей і моладзі, настаўнікаў і выхавацеляў, выкладчыкаў і катэхетаў з Гродна і ваколіц у санктуарый Маці Божай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы.
Сёлета пешая пілігрымка з Гродна ў Капцёўку адбудзецца 15 верасня.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, каб на парозе новага навучальнага і катэхетычнага года даверыцца мацярынскай апецы Панны Марыі
Цярпліва Слухаючай і прасіць аб Божым благаслаўленні ў вучобе.
Праграма пілігрымкі і ўрачыстасцяў у Капцёўцы:
07.00 – св. Імша ў касцёлe Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у Гродне
08.00 – выхад пілігрымкі
12.00 – прывітанне пілігрымаў на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы
12.00 - 13.00 – адпачынак, гарбата
13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
13.15 – св. Імша (адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў)
14.30 – канцэрт, выступленні парафіяльных груп
16.30 – заканчэнне, вяртанне аўтобусамі ў Гродна.
Больш інфармацыі пра пілігрымку можна атрымаць у кусташа санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхала Ластоўскага (+375 29 11 68 726).
JM