Skip to main content

IV фестываль марыйных песень “Mater Deі” адбудзецца ў Баранавічах

anons baranow12 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах пройдзе IV фестываль марыйных песень “Mater Deі”. Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца хоры дарослых, дзіцячыя хоры, ансамблі, салісты і спяваючыя сем’і.

Умовы ўдзелу:

• удзельнікам трэба падрыхтаваць два творы, у тым ліку адзін абавязкова на беларускай мове

• акрамя таго, трэба падрыхтаваць творы “Serdeczna Matko” і “Ты за сабою нас вядзеш”, якія будуць выконвацца ўсімі ўдзельнікамі на пачатак і заканчэнне фестывалю

• калектывы і салісты могуць выконваць творы акапэла або ў суправаджэнні аднаго музычнага інструмента.

Анкету на ўдзел дасылаць на адрас: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6, брат Карнэліуш Консэк, або mater.dei@tlen.pl да 30 верасня.

Спампаваць анкету можна тут.

Конкурс адбудзецца ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай па адрасе: г. Баранавічы, пр. Савецкі, 18.

Пачатак у 11.00.

Даведкі па тэлефоне: +375 29 227 38 84 – брат Карнэліуш