Skip to main content

Рэкалекцыі для мужчын адбудуцца ў Навагрудку

rek euhЗ 23 па 25 ​​жніўня ў касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі для мужчын. Тэма канферэнцый - "Эўхарыстыя ў маім жыцці".

"Веруючы мужчына перш за ўсё моцны духам. Крыніцай сілы з'яўляецца Эўхарыстыя, ролю якой вельмі часта мы недаацэньваем і не да канца разумеем. Адкрыць для сябе нанова Эўхарыстыю, разабрацца ў многіх незразумелых момантах і больш свядома пачаць ўдзельнічаць у св. Імшы - мэта бліжэйшых духоўных практыкаванняў. Тых, хто сапраўды прагне паглыбіцца ў самую сутнасць самага вялікага Хрыстовага сакрамэнту, шчыра запрашаю. Нанова адкрытая Эўхарыстыя - шлях да рэальнага духоўнага адраджэння, станаўлення мужчыны і яго асабістых адносін з Хрыстом", -  адзначыў кс. Юрый Жэгарын, пробашч парафіі.

 

Праграма рэкалекцый 

 

Пятніца

20.00 - размяшчэнне
20.30 - арганізацыйная сустрэча і знаёмства
21.00 - уступная канферэнцыя
22.00 - прагляд фільма

 

Субота

8.00 - ранішняя малітва і кароткая медытацыя над Божым Словам
8.30 - сняданак
9.30 - канферэнцыя
10.30 - перапынак на каву
11.15 - экскурсія ў касцёле св. Міхала Арханёла, знаёмства з гісторыяй парафіі і святыні
12.00 - св. Імша
13.00 - абед
14.00 - час на адпачынак і асабістую малітву
15.00 - Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.30 - канферэнцыя
16.30 - Ружанец
18.00 - вячэра
19.15 - адарацыя (магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі)
20.00 - сумесная гутарка на тэму "Чым асабіста для мяне з'яўляецца Эўхарыстыя"
21.00 - прагляд фільма (або асабістая гутарка са святаром)

 

Нядзеля

8.00 – ранішняя малітва і кароткая медытацыя над Божым словам
8.30 – сняданак
9.00 – канферэнцыя
10.00 – служба
11.15 – перапынак на каву
11.45 – канферэнцыя
13.00 – абед
14.00 – канферэнцыя
15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і завяршэнне рэкалекцый

 

Паводле msj.by