Skip to main content

Aб'яўляецца набор навучэнцаў на «Курсы сямейнага жыцця»

adorable baby back view 2120220У Гродне пройдзе новы набор слухачоў на «Курсы сямейнага жыцця» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2019/2020 навучальны год. У курсах могуць прымаць удзел усе жадаючыя, якія зацікаўлены дабром сям'і.

Мэтай курсаў з'яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.

Навучанне працягваецца тры гады. З'езды адзін раз у месяц.

Месца навучання: касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна, Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41).

Пасля заканчэння «Курсаў сямейнага жыцця» слухач атрымлівае дыплом, які з'яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях.

З сабой неабходна мець дакументы:

• уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння
• уласнаручна напісаная аўтабіяграфія
• рэкамендацыя ад пробашча
• 2 фатаграфіі (3х4 см)
• ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы
• ксеракопія пашпарта (старонкі 31-33)

Кантактныя тэлефоны і падрабязная інфармацыя: +375 29 588 42 73 Ірына Мялешка

Запіс па тэлефоне да 10 кастрычніка 2019 г.