Skip to main content

На духоўную сустрэчу для хлопцаў запрашаюць ксяндзы салезіяне

chill guy high tatras 91224З 1 па 10 жніўня ў в. Мажэйкі адбудзецца духоўная сустрэча групы "Пошук".

На спатканне запрашаюцца хлопцы ад 14 гадоў. Арганізатары сустрэчы, ксяндзы салезіяне, прапануюць удзельнікам насычаную праграму: адпачынак на прыродзе, канферэнцыі, малітвы, дыскусіі на хвалюючыя тэмы.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 29 122 32 44 (кс. Алег Каралёў SDB), +375 29 683 97 76 (кл. Юрый Пашкавец SDB).