Рада па справах сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае тых, хто рыхтуецца быць кансультантамі сямейнага жыцця ці ўжо працуе імі, і іншых зацікаўленых на курсы-рэкалекцыі, якія пройдуць з 23 па 27 жніўня ў Навагрудку (вул. 1-га Мая, 26).
На працягу гэтых дзён прапануецца цыкл сустрэч, падчас якіх удзельнікі паглыбяць свае веды ў пытаннях веры, сямейнага жыцця, пра спосабы будавання добрых стасункаў у сужэнстве.
Курсы-рэкалекцыі маюць хрысціянскі характар. Галоўным пунктам дня будзе Эўхарыстыя. Малітоўнае жыццё вернікі паглыбяць падчас штодзённай святой Імшы, разважання над Божым словам.
Гэтыя курсы-рэкалекцыі – магчымасць пабыць удалечыні ад гарадской мітусні.
Дзякуючы добрым уражанням удзельнікаў курсаў-рэкалекцый, гэта працэс, які не заканчваецца пасля чатырох дзён, а заахвочвае новых людзей да ўдзелу ў плануемых занятках на “Курсах сямейнага жыцця” ў Гродне i Мiнску пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Запіс да 15 жніўня па тэлефоне:
+375-29-588-42-73 Ірына Мялешка
meleshko_irina@mail.ru
JM