3-4 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Пана Езуса Журботнага ў Росі – згодна са шматгадовай традыцыяй – адбудзецца ўсяночнае малітоўнае чуванне вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлетні дэвіз урачыстасцяў – «Сям’я: дар і абавязак, надзея чалавецтва».
Да ўдзелу ў чуванні і малітве перад славутай ласкамі фігурай Пана Езуса Журботнага ў Росі заклікаў усіх вернікаў дыяцэзіі сваім паведамленнем біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Праграма
3 жніўня (субота)
- з 17.00 – вітанне пілігрымаў
18.00 – святая Імша з удзелам пілігрымаў (узначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
21.00 – Марыйны апэль
21.30 – канферэнцыя
22.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
- эўхарыстычная адарацыя, чуванне
4 жніўня (нядзеля)
01.00 – перапынак на каву
02.00 – Ружанец (радасныя таямніцы)
03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці з разважаннямі
04.00 – індывідуальная адарацыя
06.30 – Ружанец (хвалебныя таямніцы)
07.30 – працэсія вакол святыні, акт прысвячэння каля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою
9.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
10.00 – урачыстая святая Імша (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч), заканчэнне ўрачыстасці
JM