Skip to main content

Урачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў пройдуць у Браславе (+ праграма)

braslaw kaszkewicz 10Урачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў пройдуць у Браславе 16–17 жніўня пад дэвізам «Марыя — Маці і Валадарка шчаслівага сужэнства».

Сёлетнія ўрачыстасці адбываюцца ў 10-ю гадавіну каранацыі абраза Найсвяцейшай Панны Марыі Браслаўскай папскімі каронамі і ў 20-ю гадавіну заснавання Віцебскай дыяцэзіі.

 

Праграма ўрачыстасці

 

16 жніўня, пятніца


18.00 – святая Імша для пілігрымаў з удзяленнем сакрамэнту Бежмавання
19.30 – канцэрт арганнай музыкі
20.30 – адарацыйнае набажэнства з канферэнцыяй, канцэрт (моладзь)
22.30 – Акафіст да святой Багародзіцы (католікі ўсходняга абраду)
23.30 – ружанцовая малітва, працэсія са свечкамі



17 жніўня, субота


00.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай
01.00 – паказ фільма, прысвечанага 20-ці годдзю заснавання Віцебскай дыяцэзіі
02.00 – набажэнства Крыжовага шляху
03.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (набажэнства да Божай Міласэрнасці)
07.00 – гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НМП
08.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць святары-юбіляры)
09.00 – ружанцовая малітва
11.00 – галоўная ўрачыстая святая Імша на палявым алтары.

JM