З 19 па 21 ліпеня ў парафіі Св. Казіміра ва Уселюбе пройдуць духоўныя практыкванні пад тэмай "Усё вырашае сэрца".
Узрост удзельнікаў: ад 18 гадоў.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Адрас: в. Уселюб
вул. Чырвонармейская, 20
Навагрудскі р-н, Гродзенская вобласць
Кантактны тэлефон для рэгістрацыі:
+37529 280 0545 - кс. Віталь Цыбульскі
Чым з'яўляецца духоўны "фітнэс"?
Дзякуючы яму Бог хоча трымаць нас "у спартыўнай форме". Інакш мы не будзем здольныя ані "хадзіць у боязі Божай" (Другазак 10:12-13), ані "ўцякаць ад распусты" (Кар 6,18), ані "апярэджваць адзін аднаго ў ветлівасці" (Рым 12,10).
Разам з тым духоўны "фітнэс" гэта тое, што неабходна рабіць кожнаму хрысціяніну штодня: практыкавацца ў пабожнасці. "Сябе ж выхоўвай ў пабожнасці" (1-е Цімафею 4: 7).
Чым з'яўляецца пабожнасць?
Пабожнасць (з грэч. Εὐσέβεια) - уласцівасць характару і маральная якасць чалавека, якая складаецца з шанавання Бога і выканання ўсіх Ягоных законаў. Гэта хрысціянскае самавалоданне і чуласць да патрэб іншых ( 2Пет. 1: 6-7; Як. 1:27; 1 Цім. 3:16).