Skip to main content

Адбудзецца пешая пілігрымка Беласток – Гродна – Вільнюс

lithuania 96965 640XXVII Экуменічная пілігрымка вырушыць у санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай 16 жніўня пад дэвізам “У моцы Духа”.

У Гродна вернікі прыйдуць 18 жніўня. Тут да іх далучацца мясцовыя жыхары.

Запісацца ў пілігрымку можна непасрэдна ў дзень яе адпраўлення з Гродна, 19 жніўня, перад або пасля св. Імшы а 7-ай гадзіне раніцы ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа (пабернардынскі). Тым, у каго няма візы, неабходна папярэдне звярнуцца да каардынатара паломніцтва з беларускага боку кс. Паўла Безляповіча ў тэрміне 20 ліпеня – 1 жніўня па тэлефоне: (8 029) 266-77-03.

Агулам паломнікі пераадолеюць шлях працягласцю каля 300 км, наведваючы па дарозе каталіцкія і праваслаўныя святыні. У канчатковы пункт прыбудуць 24 жніўня.