Skip to main content

Пройдзе пешая пілігрымка Гродна – Навагрудак

pil gr nav 32Паломніцтва да месца расстрэлу бл. с. Марыі Стэлы і 10-ці яе паплечніц, мучаніц з Навагрудка, адбудзецца 25–31 ліпеня пад дэвізам “Бог шукае чалавека ў табе” (Мц 5, 1–9).

Духоўны кіраўнік пілігрымкі – кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA.

 

Маршрут:

 

25 ліпеня, Гродна – Азёры (25 км)
9.00 – св. Імша ў пабрыгіцкім касцёле ў Гродне;
10.15 – выхад пілігрымаў;
19.00 – Азёры.

 

26 ліпеня, Азёры – Астрына (25 км)
8.00 – св. Імша;
9.00 – выхад пілігрымаў;
19.00 – Астрына.

 

27 ліпеня, Астрына – Шчучын (22 км)
8.00 – св. Імша;
9.00 – выхад пілігрымаў;
18.45 – Шчучын.

 

28 ліпеня, Шчучын – Жалудок (25 км)
8.00 – св. Імша;
9.00 – выхад пілігрымаў;
19.00 – Жалудок.

 

29 ліпеня, Жалудок – Беліца (24 км)
8.00 – св. Імша;
9.00 – выхад пілігрымаў;
19.00 – Беліца.

 

30 ліпеня, Беліца – Бярозаўка (23 км)
8.00 – св. Імша;
9.00 – выхад пілігрымаў;
18.45 – Бярозаўка.

 

31 ліпеня, Бярозаўка – Навагрудак (27 км)
7.00 – выхад пілігрымаў;
18.00 – св. Імша ў лесе на месцы расстрэлу сясцёр;
20.00 – Навагрудак, Фарны касцёл;
– вячэра.

 

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне: (8 029) 882-60-88 – с. Філатэя.

Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца 23 ліпеня ў 20.00 у пабрыгіцкім касцёле.

Урачыстая св. Імша на месцы расстрэлу сясцёр, у Батароўскім лесе, адбудзецца 31 ліпеня ў 18.00.

Начное чуванне ў навагрудскай Фары, падрыхтаванае паломнікамі, распачнецца 31 ліпеня ў 21. 00. Св. Імша ў гадзіну расстрэлу манахінь - у 04.30 раніцы.

АМ