Skip to main content

Адбудзецца пешая пілігрымка Гродна-Рось

ross piligrimЗ 2 па 4 жніўня пройдзе XVIII пешая пілігрымка Гродна-Рось. Пілігрымка па традыцыі выйдзе з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26).

Маршрут: Гродна — Квасоўка — Вялікія Эйсманты — Рэпля — Рось.

Святая Імша на распачацце пілігрымкі адбудзецца 2 жніўня ў 7.00.

Дэвіз сёлетняй пілігрымкі — “Сям’я: дар і абавязак, надзея чалавецтва”.

Запіс у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі або па тэлефоне:
8 029 78 40 572, кс. Юрый Марціновіч.

Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца 31 ліпеня ў 20.00 у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Праграма пілігрымкі:
 

2 жніўня: Гродна — Паўднёвы — Вялікія Эйсманты

07.00 — святая Імша на распачацце пілігрымкі ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

08.05 — Паўднёвы — 09.35 — Горніца (7 км)

10.00 — Горніца — 10.50 — Колпакі (4 км)

11.15 — Колпакі — 12.30 — Квасоўка (6,2 км)

12.55 — Квасоўка — 14.10 — Свіслач (5,5 км)

14.10 — 15.10 — абед

15.10 — Свіслач — 16.20 — капліца ў Заневічах (5 км)

16.45 — капліца ў Заневічах — 17.40 — Станевічы (4,5 км)

18.10 — Станевічы — 19.00 — “пасаг” (4 км)

19.20 — “пасаг” — 20.10 — Вялікія Эйсманты (5 км), начлег

 

3 жніўня: Вялікія Эйсманты — Рось

07.40 — ранішнія малітвы ў парафіяльным касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)

08.10 — Вялікія Эйсманты — 09.00 — лес (5 км)

09.25 — лес — 09.55 — сад (2 км)

10.20 — сад — 11.40 — Рэпля (5 км)

11.40 — 12.40 — абед

12.40 — Рэпля — 13.45 — Дулеўцы (5 км)

14.10 — Дулеўцы — 15.25 — Роскае лясніцтва (5 км)

15.50 — Роскае лясніцтва — 17.15 — Рось (5 км)

17.15 — уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага

17.50 — падрыхтоўка да святой Імшы

18.00 — святая Імша

21.00 — распачацце начнога чування

 

4 жніўня: Рось

10.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне пілігрымкі

У пілігрымку запрашаюцца ўсе жадаючыя.

JM