Традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай пройдуць сёлета ў Гудагаі 13–14 ліпеня.
Штогод у Гудагаі (Астравецкі дэканат) збіраюцца шанавальнікі Маці Божай Шкаплернай, якія з даверам у сэрцы і з малітваю на вуснах углядаюцца ў Яе славуты ласкамі цудадзейны абраз. Праз заступніцтва Багародзіцы вернікі прагнуць праслаўляць Бога і выпрошваць у Яго новыя ласкі, патрэбныя ў штодзённым жыцці і на шляху да вечнасці.
Сёлета выпадае 10-я гадавіна асвячэння гудагайскай Кальварыі, якая працягваецца на 3,5 км, вядзе праз маляўнічыя палі і лясныя пагоркі і дапамагае вернікам у асаблівай атмасферы перажыць таямніцу Адкуплення.
Праграма ўрачыстасцяў:
13 ліпеня, субота
18.00 — святая Імша; узначалiць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Заканчэнне Навэнны да Маці Божай
20.00 — Крыжовы шлях на Кальварыі; узначалiць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі
23.15 — Нешпары пра Найсвяцейшую Панну Марыю з разважаннем
14 ліпеня, нядзеля
0.00 — працэсія са свечкамі і святая Імша; узначалiць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі
Пасля заканчэння Імшы — начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
8.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
9.30 — святая Імша на польскай мове; узначаліць кс. канонік Юзаф Багдзевіч
11.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
12.00 — урачыстая адпустовая святая Імша; узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Айцы кармэліты босыя, якія нясуць служэнне ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, шчыра запрашаюць да ўдзелу ва ўрачыстасцях.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 29 656 19 25 — а. Казімір Мараўскі OCD
e-mail: gudagaj@tut.by
JM