Тэалагічны каледж св. Казіміра ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў на 2019/2020 навучальны год.
Уступны экзамен адбудзецца ў 11 гадзін 21 жніўня.
Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 15 ліпеня да 21 жніўня кожны панядзелак з 10.00 да 12.00 у біскупскай курыі па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4.
Папярэдні запіс:
тэл.: + 375 29 887 71 05; +375(152) 75 33 08
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Дакументы падаюцца асабіста.
Інфармацыя для абітурыентаў
Аднымі з галоўных мэтаў Тэалагічнага каледжа ў Гродне з’яўляюцца: умацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.
Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, літургіі, кананічным праве, патралогіі, сямейнай этыцы, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-Каталіцкага Касцёла.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу і нядзелю месяца.
Пасля заканчэння каледжа выпускнікі атрымліваюць дыплом ад біскупа, а таксама могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ і атрымаць ступень магістра або доктара.
Дакументы, неабходныя для паступлення:
- заява (напісаная ўласнаручна);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
- копiя пашпарта (стар. 31-33);
- 3 фотаздымкi (3х4);
- медыцынская даведка;
- анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).
Уступныя іспыты:
- экзамен з катэхізіса і агульных ведаў пра Каталіцкі Касцёл;
- кваліфікацыйная размова.
Адміністрацыя гродзенскага Тэалагічнага каледжа імя святога Казіміра