Skip to main content

Любча будзе святкаваць асвячэнне новага храма

lubcza29 чэрвеня ў 14:30 адбудуцца мерапрыемствы прысвечаныя асвячэнню каталіцкай святыні Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Марыі ад Езуса Укрыжаванага (малая арабка) ў г.п. Любча.

Пачатак мерапрыемства адбудзецца каля ўваходнай брамы Любчанскага замка адкрыццём памятнага знаку на месцы, дзе знаходзіўся першы касцёл на тэрыторыі ВКЛ. Затым у 15:00 распачнецца ўрачыстая св. Імша і асвячэнне храма біскупам Аляксандрам Кашкевічам, ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі. Плануецца прыезд біскупа Пінскай дыяцэзіі, а таксама шматлікіх святароў і гасцей з Беларусі і замежжа.

Каля 17-й распачнецца творчая частка праграмы, якая будзе праходзіць каля святыні. На канцэртнай пляцоўцы выступяць творчыя калектывы з Мінска, Навагрудка і Любчы, будуць абвешчаны прызёры віктарыны і конкурса вершаў пра Любчу. Паралельна адбудзецца конкурс печыва любчан, пачастункі для ўсіх прысутных, выставы народных майстроў і іншае. Запрашаем да ўдзелу ў гістарычнай падзеі.

Паводле некаторых крыніц, менавіта ў Любчы ў р. Нёман быў ахрышчаны вялікі князь літоўскі Міндоўг. Тут таксама было заснавана першае біскупства на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і закладзены першы рыма-каталіцкі храм.

Кс. Юрый Жэгарын