 15 чэрвеня ў Інфармацыйна-турыстычным цэнтры Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца творчая сустрэча з польскім фізікам і фатографам Ежым Касюченка.
15 чэрвеня ў Інфармацыйна-турыстычным цэнтры Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца творчая сустрэча з польскім фізікам і фатографам Ежым Касюченка. 
У яе рамках аўтар раскажа пра сваё захапленне фатаграфіяй, а таксама прадставіць увазе гасцей фотаработы, якія ўключаюць у сябе выхапленыя з жыцця фрагменты фальклорных фестываляў, яркія і самабытныя партрэты музыкаў з розных краін.

Сустрэча пад назвай "Фальклор свету" адбудзецца па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 27 (будынак былога брыгіцкага кляштара, уваход з боку Галоўпаштамта).
Пачатак мерапрыемства ў 17.00.

 
 
 
 
 
