З 30 чэрвеня па 5 ліпеня адбудзецца ХХ салезіянская моладзевая евангелiзацыйная пілігрымка (СМЕП ХХ), якая традыцыйна вырушыць з парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Пілігрымка пройдзе пад дэвізам “Святасць таксама і для цябе”.
За гэтыя 6 дзён пілігрымы пераадолеюць 105 кіламетраў шляху, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях на тэму святасці, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай Бацькаўшчыны і занясуць свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да кс. Паўла Шчарбіцкага SDB:
+375 29 389 76 69
Анлайн-рэгістрацыя да 20 чэрвеня ТУT